Лепшыя ратавальнікі з усёй краіны спаборнічаюць пад Барысавам

На базе філіяла "Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі" Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі ў пасёлку Светлы Гай пад Барысавам 2 кастрычніка стартавалі спаборніцтвы МНС "Лепшы начальнік дзяжурнай змены падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь" і "Лепшы выратавальнік падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь", якія працягнуцца да 4 кастрычніка.

Конкурсы ўключаюць праходжанне 14 практычных этапаў, максімальна набліжаных да баявых дзеянняў у розных сітуацыях і здачу тэставанняў.

У спаборніцтвах прымаюць удзел каля 30 лепшых ратавальнікаў з усёй краіны, у тым ліку з абласных і Мінскага гарадскога ўпраўленняў МНС, а таксама Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння, авіяцыі МНС і Універсітэта грамадзянскай абароны.

Чытаць 25 разоў

1