Народныя промыслы Мінскай вобласці прадставяць на форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны

З 3 па 4 кастрычніка ў Жытоміры пройдзе форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны, на якім народныя промыслы Міншчыны прадставяць трое майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: ганчар Мікалай Стрэльчанка з Лагойскага раёна, кіраўнік народнага аматарскага калектыву "Вербачка" Лана Сластэн, дырэктар цэнтра ткацтва з в.Семежава народны майстар Беларусі Таццяна Волкава.

Дарэчы, павільён Мінскай вобласці будзе працаваць на працягу ўсяго форуму. Госці змогуць убачыць лагойскую кераміку, плеценыя вырабы з лазы, тканыя палотны, ручнікі і іншае. Таксама рамеснікі рыхтуюць майстар-клас па ткацтве.

Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны стане другім у гісторыі дзвюх краін. А адным з ключавых мерапрыемстваў стане пленарнае пасяджэнне, яно пройдзе з удзелам кіраўнікоў дзвюх дзяржаў. Праграма разнастайная: удзельнікаў і гасцей чакаюць круглыя сталы, кірмашы, канцэрты, выставы. Пры гэтым дэлегацыю Мінскай вобласці ўзначаліць старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка.

Чытаць 27 разоў

1