У Дзяржынску прайшла акцыя «Мы чысцім свет»

21 верасня стартаваў тыдзень Сусветнай акцыі "Мы чысцім свет". Да яго далучыліся і члены валанцёрскага атрада Чырвонага Крыжа "Шлях дабра" сярэдняй школы № 4 г. Дзяржынска.

Сваім удзелам у акцыі валанцёры атрада змаглі прыцягнуць увагу насельніцтва горада Дзяржынска да праблем забруджвання навакольнага асяроддзя і неабходнасці паасобнага збору смецця.

Валанцёраў Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа падтрымалі не толькі вучні і адміністрацыя школы, а таксама гараджане, якія прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Яшчэ раз яны нагадалі ўсім, што чыста там, дзе не смецяць!

Чытаць 33 разоў

1