У Мінскай вобласці працуе інтэрактыўная карта па перапісу насельніцтва

З 1 кастрычніка запрацаваў кол-цэнтр, у якім можна даведацца аб правядзенні перапісу насельніцтва ў Беларусі.

Адзіны даведачны нумар (8-801-100-3131) паказаны на сайце Белстата. Набраўшы гэты нумар, можна даведацца пра спосабы праходжання перапісу, адрасы стацыянарных участкаў і іншую важнную інфармацыю. Дарэчы, усе званкі абсалютна бясплатныя. Таксама працуе СМС-апавяшчэнне.

Дарэчы, працуе сайт перапісу па адрасах www.перепись.бел, www.census.by, дзе можна азнаёміцца з дадзенымі кампаніі 2009 года, знайсці неабходную інфармацыю, выбраць спосаб праходжання перапісу. І, як распавялі ў Нацыянальным статыстычным камітэце, на сайце ўжо працуе інтэрактыўная карта, на якой размяшчэны стацыянарныя участкі па Мінскай і іншых абласцях.

Нагадаем, з 4 па 30 кастрычніка ў Беларусі пройдзе перапіс насельніцтва пад дэвізам "Погляд на цяперашні час - крок у будучыню". Рэспандэнтам прапануюць адказаць на 49 пытанняў: аб асноўных дэмаграфічных і нацыянальна-этнічных характарыстыках, міграцыйнай актыўнасці, крыніцах сродкаў да існавання, колькасці дзяцей, жыллёвых умовах, адукацыі, занятасці і іншыя.

Прайсці перапіс можна самастойна запоўніўшы апытальныя лісты праз інтэрнэт, на стацыянарных участках або ў сябе дома падчас вуснага апытання перапісчыка. А з 4 па 18 кастрычніка будуць працаваць мабільныя стацыянарныя ўчасткі па заяўках арганізацый.

І толькі ў лютым наступнага года Белстат прадаставіць першую інфармацыю аб колькасці насельніцтва. Затым у ліпені 2020 года прадаставіць разгорнутую інфармацыю па сацыяльна-дэмаграфічных характарыстыках і фактычным беспрацоўі, а інфармацыю па дзейнасці насельніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі - у ліпені 2021 года.

Чытаць 33 разоў

1