У адной з школ Крупскага раёна адкрылі спартыўны клас

На днях у адной з школ Крупскага раёна адкрылі клас з паглыбленым вывучэннем асноў фізічнай культуры і здароўя.

Дзе дадатковыя заняткі праводзяць і па фізкультуры, і па біялогіі. Дарэчы, праграма разлічана на два гады - для 10 і 11 класаў.

Таксама на занятках па профільных прадметах асаблівая ўвага надаецца тэорыі: школьнікі вывучаюць гісторыю і правілы розных відаў спорту, таксама пройдуць курс па анатоміі.

Дарэчы, у школе рыхтуюць будучых трэнераў і выкладчыкаў фізічнай культуры, таму вучням спецкласа і патрэбна ўзмоцненая падрыхтоўка.

Чытаць 24 разоў

1