З-за правядзення следчага эксперыменту ў Мінскім раёне абмяжуюць рух

Сёння з 12.00 да 13.00 на скрыжаванні вуліц Паддубная і Лясная у в. Наваселле Мінскага раёна абмяжуюць рух усіх відаў транспартных сродкаў, распавялі ў УДАІ УУС Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Таксама рух абмяжуюць вечарам з 19.00 да 22.00 на вуліцы Цэнтральнай у в.Нялідавічы Мінскага раёна паблізу дома № 23, бо тут запланавана правядзенне следчага эксперыменту па факту ДТЗ.

ДАІ Мінскай вобласці рэкамендуе вадзіцелям планаваць час і маршрут паездак з улікам прадстаўленай інфармацыі і просіць паставіцца да сітуацыі з разуменнем.

Чытаць 17 разоў

1