Аграрыі Смалявіцкага раёна вырошчваюць экзатычныя культуры

Аграсезон у сельгасарганізацыях і на цяплічных камбінатах набліжаецца да завяршэння. Ужо збіраюць апошнія партыі агуркоў.

Дарэчы, эксперыментуюць аграрыі і з экзатычнымі культурамі.

Напрыклад, у гаспадарцы "Азярыцкі-Агра" Смалявіцкага раёна ўпершыню вырасцілі таматы чэры. Іх прадаюць не толькі ў Мінскай вобласці, але і пастаўляюць у рэстараны Санкт-Пецярбурга. Таксама ў гаспадарцы вырошчваюць 4 сорта лімонаў.

Па выніках эксперыментаў з лімонамі, аграрыі Смалявіцкага раёна змогуць вызначыць якія яшчэ цытрусавыя культуры будуць вырошчваць у далейшым.

Чытаць 21 разоў

1