На Сусветнай алімпіядзе робатаў Беларусь прадставяць школьнікі з Мядзеля

Сусветная алімпіяда робатаў пройдзе ў лістападзе ў Венгрыі.

Вучні Мядзельскай гімназіі сталі лепшымі сярод старшакласнікаў на рэспубліканскім конкурсе па робататэхніцы, таму зараз рыхтуюцца да сусветнага старту. Дарэчы, менавіта факультатыў па робататэхніцы ў Мядзельскай гімназіі адзін з самых запатрабаваных.

Тэма турніру ў гэтым годзе "Разумны горад". Удзельнікам трэба забяспечыць сеткай імправізаваны населены пункт. Дапамагчы ў гэтым павінны смарт-машыны з лега. Іх хлопцы канструююць і праграмуюць самастойна.

Дарэчы, гэта ўжо другое выступленне школьнікаў на Сусветнай алімпіядзе робатаў.

Чытаць 19 разоў

1