Наталля Якубіцкая на працягу трох гадзін дапамагала грамадзянам Мінскай вобласці разабрацца з іх праблемамі

Старшыня абласнога Савета дэпутатаў 5 кастрычніка правяла прамую тэлефонную лінію.

Пытанні ў грамадзян розныя, але большасць з іх сацыяльна-бытавога характару: вулічнае асвятленне, стан дарог, карэкціроўка аўтобусных маршрутаў, добраўпарадкаванне дзіцячых пляцовак і інш. Напрыклад, жыхары в. Зайцы і в. Лежні Чэрвеньскага раёна папрасілі палепшыць асвятленне вуліц. Старшыня абласнога Савета дэпутатаў тут жа звязалася з кіраўніцтвам мясцовага райвыканкама - там паабяцалі праблему ліквідаваць. Падобная сітуацыя і ў жыхароў Фаніпаля. На трох вуліцах, адна з якіх паблізу школы, няма асвятлення. Мясцовая ўлада прыме меры і праблему ліквідуе.

І шэраг зваротаў па стане дарог. На скрыжаванні вуліц Маладзёжная і Чэрвеньская ў в. Якшыцы Бярэзінскага раёна праваліўся асфальт. Рашэннем дадзенага пытання зоймецца Багушэвіцкі сельсавет. Разбітая дарога ўздоўж а. Дуброўскага каля п. Раўбічы, а таксама ў в. Пекалін Смалявіцкага раёна. З гэтай праблемай абяцалі разабрацца ў Смалявіцкім райвыканкаме. Усе пытанні, якія паступілі на прамую лінію, будуць дэталёва прапрацаваны, заяўнікі атрымаюць тлумачэнні, ім дапамогуць вырашыць праблемы.

Чытаць 22 разоў

1