Старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка віншуе з Днём настаўніка!

Паважаныя работнікі сістэмы адукацыі Міншчыны!

Сардэчна віншую вас з Днём настаўніка!

Вашу ролю ў сучасным грамадстве немагчыма пераацаніць. На вас ускладзена ганаровая місія - выхаванне і навучанне нашых дзяцей. Ад таго, якія веды, навыкі, ідэалы вынесуць яны са сцен навучальных устаноў, шмат у чым залежыць будучыня краіны. Неабходна рабіць усё, каб прадстаўнікі маладога пакалення вырасталі дастойнымі грамадзянамі.

Мы верым, дарагія педагогі, што ваша прафесійнае майстэрства, дабрыня і цярпенне, мудрасць і талент паслужаць дасягненню гэтай высакароднай мэты.

Няхай вашы вучні заўсёды радуюць вас сваімі поспехамі, а сыходзячы ў дарослае жыццё, не забываюць любімых настаўнікаў.

Жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, натхнення і плённай дзейнасці на ніве асветы.

Старшыня Мінскага

абласнога выканаўчага камітэта А. М. Ісачанка

Чытаць 23 разоў

1