У Пухавіцкім раёне пачнуць выпускаць корм для каштоўных парод рыбы

У 2020 годзе Беларуская біятэхналагічная карпарацыя ў Пухавіцкім раёне пачне выпускаць корм для рыбы, што дазволіць знізіць яе сабекошт.

Да канца наступнага года ў Беларусі плануюць нарасціць вытворчасць каштоўных парод рыбы: асетр, фарэль і белы амур. Плануюць атрымаць больш за 18 тыс. тон таварнай рыбы, у параўнанні з 2018 годам -16 тыс. тон.

У краіне ўжо налічваецца 17 асноўных вытворцаў рыбы. А ў 2017 годзе, за кошт замежных інвестыцый, была пабудавана фарэлевая гаспадарка на р. Рыбчанка ў в. Сычэвічы Маладзечанскага раёна.

Таксама на чарзе ўзвядзенне індустрыяльнага комплексу па вырошчванні фарэлі ў Мінскай вобласці і рэканструкцыя бетонных басейнаў асятровых у Брэсцкай.

А рэалізуюць каштоўныя віды рыб, у асноўным, на ўнутраным рынку, выкарыстоўваюць у вытворчасці кансерваў і дзіцячага харчавання, таксама частку пастаўляюць у Расію і Літву.

Чытаць 17 разоў

1