У Мінскай вобласці працягваецца месячнік па навядзенні парадку на зямлі

1 кастрычніка ў Мінскай вобласці стартаваў месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый.

Так, для кожнага раёна распрацавалі індывідуальны план: навядзенне парадку на тэрыторыі прадпрыемстваў, ачыстка абочын дарог, уборка на прыдамавых пляцоўках, ліквідацыя несанкцыянаваных звалак, аднаўленне лясных угоддзяў.

Дарэчы, падчас правядзення месячніка працягваюцца наглядныя мерапрыемствы адпаведнымі службамі і арганізацыямі. Далучыцца да іх могуць і жыхары вобласці. Да прыкладу, трэба правесці ўборку на сваім сядзібным участку і прылеглай тэрыторыі агульнага карыстання.

Акрамя гэтага, у большасці раёнах Міншчыны пройдуць рэгіянальныя суботнікі, далучыцца да іх можа любы, напрыклад, у Вілейскім раёне – 19 кастрычніка.

Чытаць 18 разоў

1