У Цэнтральным рэгіёне завяршаецца ўборка лёну

У Беларусі завяршаецца ўборка лёну, на сённяшні дзень убрана 95% усіх плошчаў.

У Мінскай вобласці паднята льнотрасты на 98,7% плошчаў, у Гомельскай - 95,1%, Магілёўскай - 94%, Віцебскай - 88,3%. Дарэчы, у Гродзенскай і Брэсцкай абласцях ўборка лёну ўжо завершана. Усяго ж нарыхтавана 137,7 тыс. тон льнотрасты. Пры гэтым ураджайнасць склала 31,7 ц/га.

Таксама працягваецца ўборка травяных кармоў для буйнарагатай жывёлы.

Чытаць 19 разоў

1