У Цэнтральным рэгіёне працягваецца сезон сельскагаспадарчых кірмашоў

Сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці да 2 лістапада. У некаторых райцэнтрах будуць арганізаваны рэгіянальныя кірмашы.

- На рэгіянальных кірмашах сваю сельгаспрадукцыю могуць рэалізаваць прадстаўнікі іншых раёнаў і абласцей Беларусі. Яны ўжо прайшлі ў Маладзечне, Слуцку, Вілейцы, Жодзіне і Салігорску. 20 кастрычніка рэгіянальны кірмаш адбудзецца ў Нясвіжы, 26 кастрычніка ў Барысаве, — распавяла начальнік аддзела арганізацыі гандлю, грамадскага харчавання і паслуг галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінаблвыканкама Алена Чабатар.

Кірмашы праходзяць на цэнтральных плошчах райцэнтраў, у жылых мікрараёнах, на тэрыторыі рынку. Прадпрыемствы гандлююць шырокім асартыментам сельгаспрадукцыі. Таксама можна купіць прадукцыю мясаперапрацоўчай і малочнай галіны, прадпрыемстваў грамадскага харчавання.

Дарэчы, на тэрыторыі Мінскай вобласці ўжо правялі каля 60 кірмашоў, усяго ж запланавана больш за 120.

У асноўным гандаль праходзіць па выхадных. А прадукцыю, якую купілі пажылыя людзі, могуць бясплатна даставіць ім на дом валанцёры БРСМ.

Чытаць 19 разоў

1