На дарогах Мінскай вобласці ДАІ правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Захавай сабе жыццё!»

З 7 па 17 кастрычніка, у мэтах папярэджання ДТЗ з удзелам пешаходаў, ДАІ правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Захавай сабе жыццё!».

Галоўная мэта - звярнуць увагу пешаходаў на неабходнасць захавання правілаў бяспечных паводзін на дарозе і абавязковага выкарыстання святлоадбіўных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці ў цёмны час сутак і ва ўмовах недастатковай бачнасці.

Маршруты патрулявання нарадаў ДПС ДАІ будуць перагледжаны і набліжаны да ўчасткаў аўтамабільных дарог і вуліц населеных пунктаў, найбольш схільных рызыцы здзяйснення наездаў на пешаходаў. Таксама запланавана правядзенне рэйдаў з прыцягненнем супрацоўнікаў усёй міліцыі грамадскай бяспекі па адпрацоўцы ў гадзіны пік і цёмны час сутак аварыйна-небяспечных участкаў і нерэгуляваных пешаходных пераходаў.

Плануецца правесці шырокую інфармацыйна-тлумачальную працу сярод насельніцтва. Акрамя гэтага, усе аварыйна-небяспечныя ўчасткі будуць абследаваны на прадмет іх асветленасці і наяўнасці неабходных тэхнічных сродкаў арганізацыі руху. У поле зроку супрацоўнікаў трапяць як пешаходы, так і вадзіцелі, якія не выконваюць ПДР.

Чытаць 20 разоў

1