Чырвоны Крыж Міншчыны правёў для пажылых людзей фестываль «Крэатыўны ўзрост»

Пазітыўных і актыўных людзей «срэбнага» узросту аб'яднаў фестываль «Крэатыўны ўзрост», арганізатарамі якога выступілі Мінская абласная арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа і Беларускае грамадскае аб'яднанне «Адпачынак у вёсцы».

Фестываль быў прысвечаны Міжнароднаму дню пажылога чалавека і праходзіў у аграсядзібе «У Слабадзе», дзе для яго ўдзельнікаў былі арганізаваны майстар-класы па рукадзеллі, макіяжы, фотапазіраванні, дэфіле, скандынаўскай хадзьбе, зумбе, здароваму харчаванню і шмат чаму іншаму.

Фестываль наведалі пажылыя людзі з усёй рэспублікі. Члены валанцёрскай групы «Аптымісты» г.Жодзіна, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Жодзінскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» і якія з'яўляюцца актыўнымі валанцёрамі Жодзінскай гарадской арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, выступілі на пляцоўцы «Сцэна» з творчымі нумарамі.

Чытаць 16 разоў

1