Маршрутка Барысаў-Мінск пачала ездзіць праз Кітайска-Беларускі парк «Вялікі камень»

З кастрычніка гэтага года праз Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» пачала ездзіць маршрутка Барысаў-Мінск. Інфармацыя размешчана на сайце парку.

Маршрутка №3410ТК ездзіць праз «Вялікі камень» 12 разоў на дзень - у напрамку Мінска і назад. Пачатковая і фінальная кропка маршруту ў сталіцы - станцыя метро «Магілёўская». У Барысаве - аўтобусны вакзал.

Дарэчы, у індустрыяльным парку будзе ажыццяўляцца пяць прыпынкаў рэйса з дзевяці прадугледжаных, інакш кажучы маршрутка спыняецца каля адміністрацыйнага і выставачнага цэнтраў, на Мінскім праспекце і на вул. Сапфіравай.

Чытаць 23 разоў

1