У Маладзечне ўстанавілі аўтобусны прыпынак з выявай мультяшных герояў

Аўтобусны прыпынак з галоўнымі героямі мультфільма «Чароўная кніга» усталявалі ў Маладзечне.

– Гэта першы прыпынак з сацыяльнай рэкламай МНС. Такі выгляд рэкламнага носьбіта дазваляе атрымаць шырокі ахоп патэнцыйнай аўдыторыі ў канкрэтным месцазнаходжанне, - распавялі ратавальнікі.

Месца для такога прыпынку выбралі ўдалае. Ім карыстаюцца многія: наведвальнікі Мінскага абласнога драматычнага тэатра, выхаванцы дзіцячай спартыўна-юнацкай школы, на базе якой працуе гарадскі басейн. Таксама непадалёк знаходзяцца агульнаадукацыйная школа, гарадская бальніца і радзільны дом.

- Гэта ярка, маляўніча, вельмі падымае настрой. Стракатасць фарбаў прымушае звярнуць увагу, а значыць, прачытаць, што напісана і разгледзець кожную намаляваную карцінку, - падзяліліся меркаваннем прахожыя.

Чытаць 14 разоў

1