Старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка віншуе з абласным святам «Дажынкі-2019»!

Паважаныя жыхары Міншчыны!

Сардэчна віншую вас з абласным святам «Дажынкі-2019»!

Гэта асаблівая ўрачыстасць, якую мы традыцыйна адзначаем усім народам.

Сёлета ўшанаванне герояў жніва нашага краю праходзіць на барысаўскай зямлі, якая славіцца сваім прамысловым і сельскагаспадарчым патэнцыялам, багатай гісторыяй, працавітымі і таленавітымі людзьмі. Барысаўчане ўнеслі годны ўклад у агульны ўраджай.

У гэтую гарачую пару, нягледзячы на складаныя ўмовы надвор'я, вобласць намалацілі звыш 1 мільёна 700 тысяч тон збожжавых і зернебабовых культур. Дасягнуты добрыя вынікі працы па вырошчванню кукурузы, бульбы, цукровых буракоў, рапсу. На шырокіх участках праведзены ўкосы траў, што істотна ўмацавала кармавую базу жывёлагадоўлі. Міншчына захоўвае лідарства ў многіх важных кірунках сельгасвытворчасці.  

Хай прымуць глыбокую падзяку тысячы механізатараў, паляводаў, аграномаў, навукоўцаў, кіраўнікоў і спецыялістаў дзяржорганаў, людзей многіх іншых прафесій, чыімі намаганнямі забяспечаны гэты поспех.

Жадаю вам, дарагія землякі, заўсёды мець на стале духмяны каравай і радавацца нашым агульным перамогам.

Моцнага Вам здароўя, міру і шчасця!

Са святам!

 

Старшыня Мінскага

абласнога выканаўчага камітэта А.М. Ісачанка

Чытаць 29 разоў

1