Мінскую вобласць на конкурсе «Сям'я года» прадставіць сям'я з Нясвіжа

У Мінску 12 кастрычніка адбудзецца фінал чацвёртага рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года».

Удзел у конкурсе прымуць сем пар - фіналісты абласных конкурсаў.

Мінскую вобласць прадставіць сям'я Дзмітрыя і Анастасіі Івашка з г. Нясвіжа. Менавіта ім выпаў гонар прадэманстраваць свае здольнасці і таленты, а праз іх і галоўныя сямейныя традыцыі. Дарэчы, у шлюбе яны ўжо больш 10 гадоў і выхоўваюць пяць дачок. А для свайго горада сям'я заснавала клуб для шматдзетных бацькоў, дзе ўдзельнікі арганізуюць спаборніцтвы, турыстычныя паездкі і пікнікі.

Чытаць 27 разоў

1