У Беразіно пройдзе I Рэспубліканскі кірмаш «Бярэзінскі кірмаш»

I Рэспубліканскі кірмаш пройдзе з 16 па 19 кастрычніка ў Бярэзінскім раённым Цэнтры культуры. Час працы з 10.00 да 19.00.

На кірмашы будуць прадстаўлены розныя тавары: сельскагаспадарчая прадукцыя, насенне і пасадачны матэрыял, угнаенні. Таксама будуць прадстаўлены тут і прадаўцы харчовых і прамысловых тавараў, рамеснікі. Гасцей чакае шмат цікавага, у тым ліку канцэртная праграма з удзелам калектываў мастацкай творчасці.

Сваю дапамогу прапануюць і валанцёры БРСМ: яны бясплатна даставяць на дом прадукцыю, якую купяць пажылыя людзі.

Чытаць 31 разоў

1