У Барысаўскім раёне прайшоў рэгіянальны эканамічны форум

Экспартны і інвестыцыйны патэнцыял Мінскай вобласці прадставілі на рэгіянальным эканамічным форуме 11 кастрычніка.

Так, на базе завода Belgee у Барысаўскім раёне прайшла сустрэча дэлегацый  -гэта прадстаўнікі рэгіёнаў Расіі, Славакіі, Чэхіі, Малдовы, Таджыкістана і прыватных кампаній.

Дарэчы, экспартная карта Мінскай вобласці на сённяшні дзень налічвае больш за 150 краін свету. Напрыклад, летась прадпрыемствы вобласці зарабілі на экспарце 7 млрд. долараў. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Цэнтральнага рэгіёну з'яўляюцца Расія, Украіна, Літва, Кітай, Бразілія і Германія. У топе экспартных пазіцый - кар'ерныя самазвалы БелАЗ, мясная і малочная прадукцыя, пастаўкі легкавых аўто, чыгуначных вагонаў і калійных угнаенняў.

Чытаць 32 разоў

1