Трэці этап Спартакіяды Саюзнай дзяржавы стартаваў у Маладзечна

Першыя спаборніцтвы адбудуцца сёння, а ўчора прайшла цырымонія адкрыцця ў парку культуры і адпачынку ім. Перамогі (Мемарыяльны комплекс). Дарэчы, у 2019 і 2020 гадах мерапрыемства прысвечана 75-годдзю вызвалення Беларусі і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У спартакіядзе ўдзельнічаюць 192 школьніка, узрост - 12-13 гадоў. Гэта спартсмены з Беларусі, з Чэлябінскай, Пензенскай, Растоўскай абласцей, Чувашыі і Паўночнай Асеціі.

Варта адзначыць, што Саюзная Спартакіяда праводзіцца з 2003 года. Першы этап у гэтым годзе прайшоў у красавіку ў Дзмітраве. Там школьнікі гулялі ў хакей. А ў чэрвені Брэст прымаў Спартакіяду студэнцкай моладзі. Зараз у Маладзечна стартуе трэці этап Спартакіяды Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва.

- Спартакіяда Саюзнай дзяржавы праводзіцца заўсёды ў розных гарадах для пашырэння геаграфіі, каб рабяты маглі пазнаёміцца са славутасцямі іншых гарадоў. Закладваецца на такіх мерапрыемствах характар. Розныя пласты насельніцтва мы закранаем. Гэта дазваляе выявіць таленты ва ўсіх кутках, - распавёў Вячаслаў Дурноў, першы намеснік міністра спорту і турызму Беларусі.

У праграме Спартакіяды - спаборніцтвы па баскетболе 3х3, плаванні, настольным тэнісе. У кожным відзе прадстаўлена па восем каманд - сярод хлопчыкаў і дзяўчынак.

Чытаць 36 разоў

1