У Мінскай вобласці ўбрана больш за палову плошчаў кукурузы

Паводле інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання на сённяшні дзень плошча прыбранай кукурузы на збожжа па краіне складае 98,9 тыс. га або 53,1% ад запланаванага.

Пры гэтым за дзень толькі ў Мінскай вобласці намалочваюць 14,51 тыс.тон. А, напрыклад, у Віцебскай вобласці - 3 тыс. тон.

Усяго ж валавы намалот культуры на збожжа па краіне склаў 780,9 тыс. тон - гэта больш за палову плошчаў кукурузы. Дарэчы, сярэдняя ўраджайнасці складае 78,9 ц/га. Самая высокая ў Гродзенскай вобласці - 108,1 ц/га.

Чытаць 29 разоў

1