Межы Смалявіцкага раёна і Мінска зменяць для комплекснага развіцця Нацыянальнага аэрапорта

Межы Смалявіцкага раёна і Мінска зменяць з мэтай комплекснага развіцця тэрыторыі, якая прылегае да Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Гэта прадугледжана ўказам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі №378 ад 14 кастрычніка, які афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам, у рысу Мінска будуць уключаны зямельныя ўчасткі юрыдычных асоб агульнай плошчай 321 га, размешчаныя ў Смалявіцкім раёне. А з 1 студзеня наступнага года гэтыя тэрыторыі будуць адносіцца ўжо да Кастрычніцкага раёна Мінска.

Чытаць 34 разоў

1