У Маладзечна пачалася Саюзная Спартакіяда

Трэці этап Спартакіяды Саюзнай дзяржавы пройдзе з 14 па 19 кастрычніка. У спаборніцтвах удзельнічае 230 чалавек з Пензенскай, Чэлябінскай, Растоўскай абласцей, Чувашскай Рэспублікі, Рэспублікі Паўночная Асеція - Аланія і розных куткоў Беларусі.

Тыдзень рабяты будуць высвятляць хто хутчэй, вышэй, мацней у баскетболе, настольным тэнісе, плаванні. Акрамя спаборніцкай часткі для ўдзельнікаў Спартакіяды запланавана шырокая культурна-забаўляльная праграма (аглядныя экскурсіі па г.Мінску, г. Маладзечна, наведванне гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна», Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама лядовага катка, боўлінга і аквапарка, правядзенне вечара дружбы, пазаконкурсных спаборніцтваў па лазер-рану).

Урачыстае закрыццё Спартакіяды адбудзецца ў суботу ў палацы культуры Маладзечна.

Чытаць 56 разоў

1