Пухавіцкі раённы савет ветэранаў павіншаваў маці-ветэранаў са святам

У рамках Тыдня маці Пухавіцкі раённы савет ветэранаў афіцыйна павіншаваў праз раённую газету ўсіх мам-ветэранаў.

Таксама традыцыйна арганізаваў у дзённы час два мерапрыемствы для актыву Мар'інагорскай і Новазаранскай першасных ветэранскіх арганізацый у рэстаранах «Журавінка» і «Алімпія».

12 кастрычніка ў раённай мастацкай галерэі адбыўся канцэрт хору «Акадэмія» Нацыянальнай Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. У кожнага прысутнага выступленне хору пакінула незгладжальнае ўражанне, гэта быў сапраўдны падарунак правінцыйнай публіцы ад сталічных артыстаў.

Чытаць 52 разоў

1