У Барысаўскім раёне плануюць вырабляць авечы сыр

Увесну гэтага года ўрад Беларусі зацвердзіў комплекс мер па развіцці авечкагадоўлі на 2019-2025 гады.

Галіна пачынае актыўна развівацца. На сённяшні дзень жывёл ужо ўтрымліваюць у 14 гаспадарках Цэнтральнага рэгіёна. Аднак, у асноўным, авечак разводзяць толькі для вытворчасці воўны.

А на адной з ферм пад Барысавам, яна размешчана на базе Лошніцкага камбікормавага завода, плануюць у хуткім часе вырабляць сыр і ёгурт з авечага малака, бо там утрымліваюць малочных авечак пароды Lacaune. Патэнцыял у такіх прадуктаў ёсць, бо само малако не мае спецыфічнага паху, прыемна на смак і, што больш важна, валодае гіпааллергеннымі ўласцівасцямі.

Чытаць 35 разоў

1