Аўтапаркі Цэнтральнага рэгіёну папоўняцца новымі аўтобусамі

З пачатку бягучага года ў Мінскай вобласці было закуплена 27 новых аўтобусаў для перавозкі пасажыраў, г. зн. амаль за два гады парк папоўніўся 154 машынамі - 17,5% ад усёй колькасці аўтобусаў, якія эксплуатуюцца ў ААТ "Мінаблаўтатранс".

- Набыццё, як правіла, ажыццяўляецца шляхам фінансавага лізінгу на льготных умовах у рамках рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №146. Мы заключылі дагаворы на набыццё за кошт уласных сродкаў трох аўтобусаў малой ёмістасці (маршрутак) для Чэрвеньскага аўтапарка і 16 аўтобусаў "Нёман", - распавёў генеральны дырэктар ААТ "Мінаблаўтатранс" Уладзімір Федаравіч.

Таксама тры новыя "Нёманы" да канца года адправяць у аўтапарк Мар'інай Горкі, па адным гарадскім аўтобусе ў аўтапаркі Дзяржынска, Капыля, Вілейкі, па два ў аўтапаркі Маладзечна, Барысава, Жодзіна, Салігорска і Лагойска.

- Зараз знаходзіцца ў стадыі падпісання дагавор на набыццё 20 МАЗаў вялікай ёмістасці для гарадскіх перавозак пасажыраў. Пры гэтым важна дадаць, што 5 дарагіх гарадскіх аўтобусаў Салігорскім аўтапаркам набываецца за кошт уласных сродкаў, а 15 за кошт абласнога бюджэту, - дадаў Уладзімір Федаравіч.

Дарэчы, адначасова вядзецца і рэканструкцыя аўтавакзалаў, аўтастанцый на тэрыторыі Цэнтральнага рэгіёна. Ужо пачалася рэканструкцыя аўтавакзала ў Вілейцы, распрацоўваецца праектная дакументацыя для рэканструкцыі аўтастанцый у Валожыне і Стоўбцах.

Чытаць 30 разоў

1