Ва ўрочышчы Курапаты прайшоў суботнік

19 кастрычніка ва ўрочышчы Курапаты адбыўся суботнік.

Удзел у агульнай справе прынялі добраахвотныя дружыны РГА "Белая Русь" і "БРСМ", мясцовы лясгас. У гэтым памятным месцы сабраліся людзі розных прафесій і ўзростаў. Надвор'е таксама спрыяла добрай справе. Па словах старшыні Мінскага абласнога РГА "Белая Русь" Таццяны Гур'евай, гэты суботнік - праява адказнасці за захаванне гісторыі беларускага народа, і вельмі важна, што тут працуюць не толькі людзі з багатым жыццёвым вопытам, але і наша выдатная моладзь.

Такія мерапрыемствы, дарэчы, праходзяць кожную вясну і восень. Дружына "Добрае сэрца" Міншчыны прыехала з Навапольскага аграрна-эканамічнага каледжа на чале з педагогам-арганізатарам Лалітай Бягун.

Паводле яе слоў, дзяўчат і хлопцаў угаворваць паўдзельнічаць у суботніку не прыйшлося, яны праявілі ініцыятыву самі.

– Для мяне гэта, у першую чаргу, пачуцце доўгу, грамадзянская адказнасць перад самім сабой. Вельмі добра, што ёсць такія мерапрыемствы, бо наша моладзь дзякуючы гэтаму не забывае сваю гісторыю, - падзялілася сваімі думкамі Лаліта Бягун.

Тэрыторыі ад смецця ачысцілі дружна і хутка, ды і было яго няшмат. Затое кожны адчуў сваё дачыненне да вялікай справы.

Чытаць 41 разоў

1