Афіцыйны прыём дэлегацыі Свярдлоўскай вобласці адбыўся ў Мінаблвыканкаме

 

21 кастрычніка ў Мінскім аблвыканкаме адбыўся афіцыйны прыём дэлегацыі Свярдлоўскай вобласці, у рамках якога старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая сустрэлася са старшынёй Заканадаўчага Сходу Свярдлоўскай вобласці Людмілай Бабушкінай.

Падчас сустрэчы абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва.

- Свярдлоўская вобласць для нас - важны партнёр, - адзначыла старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая. - Я думаю, мы прыйдзем да таго, што ў нас будуць сур'ёзныя напрацоўкі, гэта кантракты ў сферы бізнесу і павелічэнне тавараабароту. Мы бачым станоўчую дынаміку ў гандлёвым супрацоўніцтве са Свярдлоўскай вобласцю.

Пагадненні аб супрацоўніцтве паміж Заканадаўчым Сходам Свярдлоўскай вобласці і Мінскім абласным Саветам дэпутатаў было заключана падчас VI Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў Санкт-Пецярбургу. Па словах старшыні Заканадаўчага Сходу Свярдлоўскай вобласці Людмілы Бабушкінай, супрацоўніцтва развіваецца.

- Мы будуем планы, у якія ўваходзіць развіццё супрацоўніцтва ў навукаёмістых інавацыйных вытворчасцях, – падкрэсліла Людміла Бабушкіна. - Падчас гэтага візіту абмеркавалі набыццё дарожнай тэхнікі, аўтобусаў, электратранспарту для горада Екацярынбурга. Таксама абмеркавалі і пастаўку сельгаспрадукцыі ў Свярдлоўскую вобласць. Мы зацікаўлены ў якаснай прадукцыі. Гаварылі аб развіцці турызму, узаемадзеянні нашай моладзі.

Упэўнена, што наша супрацоўніцтва будзе развівацца, дэпутаты выпрацоўваюць адзіныя падыходы ўзаемаадносін.

Чытаць 31 разоў

1