Гэтым летам у дзіцячых лагерах вобласці адпачылі больш за 57 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак

На калегіі ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама, пасяджэнне якой прайшло 18 кастрычніка ў Беразіно, падвялі вынікі мінулай аздараўленчай кампаніі.

Так, летам у дзіцячых лагерах аздаравіліся 57 222 дзіцяці. Усяго працавалі 1159 лагераў. На падрыхтоўку баз адпачынку было выдзелена 1,3 млн.рублёў.

Дарэчы, самы высокі працэнт аздараўлення ў вобласці - у Старадарожскім раёне (52%), самы нізкі - у Мінскім (28,5%).

Па словах начальніка аддзела сацыяльнай і выхаваўчай работы галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Таццяны Цвірко сярэдняя цана пуцёўкі ў кругласутачны аздараўленчы лагер на 18 дзён склала 393 рублі. Больш за 24 тыс.рублёў было выдзелена прафсаюзамі для змяншэнне кошту паездкі.

Таксама атрымаць аздараўленне змаглі 11 982 дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і 2273 дзяцей-сірот. Гэтым летам, па дадзеных галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама, 355 выхаванцаў інтэрнатных устаноў выязджалі летам на аздараўленне і ў іншыя краіны: Польшчу, Італію, Іспанію, Ірландыю, Германію і Францыю.

Чытаць 31 разоў

1