У Мінскай вобласці завяршаецца ўборка бульбы

Цяперашні вал па краіне набліжаецца да 850 тыс. тон. Дарэчы, у Мінскай вобласці, дзе самыя вялікія плошчы, засталося прыбраць менш за 7%.

Як адзначыў галоўны аграном упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Лагойскага райвыканкама Васіль Скідан, новы ўраджай карыстаецца высокім попытам у пакупнікоў за мяжой, асабліва ў Малдове і Украіне.

Напрыклад, фермерская гаспадарка "Цнянскія экапрадукты" вырошчвае карняплоды як на ўласных землях, так інвестуе пад культуру ў ААТ "Косіна". Гэта два асноўных пастаўшчыка бульбы ў Лагойскім раёне. З тысячы гектараў ім засталося прыбраць каля 90 га. Сярэдняя ўраджайнасць - 385 ц/га.

Чытаць 30 разоў

1