Жыхары Міншчыны прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Чысты лес»

19 кастрычніка ва ўсіх рэгіёнах Беларусі прайшла арганізаваная Міністэрствам лясной гаспадаркі рэспубліканская акцыя "Чысты лес".

Найбольш актыўна падтрымалі акцыю жыхары Мінскай і Гомельскай абласцей.

Дарэчы, ужо падвялі вынікі зялёнай акцыі. Усяго ва ўборцы прынялі ўдзел больш за 40 тыс. добраахвотнікаў па ўсёй краіне: валанцёры, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў. Вывезлі звыш 3,5 тыс. кубаметрам смецця. І, акрамя добраўпарадкавання і навядзення парадку ў лясах, на прысядзібных участках і ўздоўж дарожных тэрыторый удзельнікі высадзілі больш за тысячу гектар лясных культур, а гэта 1,3 млн. дрэў. Таксама асаблівую ўвагу надалі месцам масавага адпачынку і памятным аб'ектам. Цяпер засталося захаваць лес чыстым.

Нагадаем, што акцыя "Чысты лес" праходзіць у краіне 9-ы год. У гэтым годзе самым працавітым удзельнікам уручылі падарункавыя сертыфікаты ад Мінлясгаса.

Чытаць 27 разоў

1