На Міншчыне працягваецца сезон кірмашоў

Журавіны ад 4 рублёў, беларускія грэцкія арэхі, вінаград і кавуны. Сезон кірмашоў у Мінскай вобласці працягваецца.

Вялікія гандлёвыя пляцоўкі аб'ядноўваюць фермераў з усёй краіны. Рэалізаваны тысячы тон прадукцыі. У асноўным гэта садавіна і гародніна. Свежы ўраджай можна набыць і па зніжанай цане. Толькі ў сталіцы падчас правядзення восеньскіх кірмашоў пакупнікі закупіліся на 1 млн. 890 тыс.рублёў.

Дарэчы, восеньскія кірмашы на тэрыторыі Мінскай вобласці працягнуцца да 2 лістапада 2019 г. Бліжэйшая пройдзе 26 кастрычніка ў Барысаве.

Чытаць 31 разоў

1