У Мінскай вобласці запланавана пабудаваць 13 устаноў адукацыі

Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Соф'я Філістовіч паведаміла, што прыняты пералік аб'ектаў устаноў адукацыі, якія запланавана ўключыць у інвестыцыйную праграму на 2020 год.

На дадзены момант у адзіным рэгіёне вобласці – у Мінскім раёне - не выконваецца паказчык забяспечанасці дзяцей месцамі ў дзіцячых садках, з гэтым звязана рашэнне пабудаваць найбольшую колькасць устаноў дашкольнай адукацыі менавіта ў Мінскім раёне.

Паводле планаў, вясной 2020 года расчыніць свае дзверы для рабят дзіцячы сад у в.Бараўляны. Увосень таго ж года - у аграгарадку Калодзішчы, Смалявічах, Чэрвені, а зімой - у г.п. Мачулішчы, а.г.Сеніца, а.г. Міханавічы і а.г. Хацежына.

У 2021 годзе яшчэ адзін дзіцячы сад з'явіцца ў Калодзішчах, дзіцячы сад-пачатковая школа запланаваны ў мікрараёне Усходнім у Маладзечна.

Зараз ідзе будаўніцтва дзіцячай дашкольнай установы на 230 месц з басейнам у Чэрвені, стартавала ўзвядзенне дзіцячага садка ў Бараўлянах.

У 2018 годзе на Міншчыне адкрыліся тры дзіцячыя садкі. Адразу два з іх - у вёсцы Копішча, і яшчэ адзін - у Фаніпалі.

У дзень абласнога фестывалю "Дажынкі-2019" адбылося ўрачыстае адкрыццё новай школы ў Барысаве.

Цэнтр дашкольнай адукацыі на 230 месцаў павінен парадаваць школьнікаў Івянца Валожынскага раёна ўжо да канца 2020 года. Новыя школы павінны пачаць сваю працу ў 2021 годзе ў Калодзішчах і Смалявічах.

Усяго на будаўніцтва 11 устаноў дашкольнай адукацыі будзе выдзелена са сродкаў абласнога бюджэту больш за 40 млн рублёў. І яшчэ 40 млн рублёў выдзеляць з рэспубліканскага бюджэту.

Так, у найбліжэйшыя два гады плануецца пабудаваць 11 дзіцячых садкоў і 2 школы, а таксама завяршыць рэканструкцыю Старабарысаўскай санаторнай школы-інтэрната.

Як адзначыла Соф'я Філістовіч, пытанне недастатковай забяспечанасці насельніцтва цэнтральнага рэгіёна дашкольнымі ўстановамі - пад кантролем і паступова вырашаецца.

Чытаць 32 разоў

1