Выкананне Дырэктывы Прэзідэнта №1 прааналізавалі на пасяджэнні Мінаблвыканкама

Выкананне Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» прааналізавалі на пасяджэнні Мінаблвыканкама 24 кастрычніка.

Намеснік старшыні Камітэта па працы, занятасці і сацабароне аблвыканкама Надзея Цупа ў дакладзе адзначыла, што сістэмная праца па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны дазволіла ў бягучым годзе захаваць тэндэнцыю зніжэння гібелі людзей ад знешніх прычын.

Агульная колькасць людзей, якія памерлі ад знешніх прычын, за 8 месяцаў 2019 года па параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года зменшылася на 13,1% (з 913 да 793 чалавек). Узровень гібелі людзей ад знешніх прычын (колькасць памерлых на 10 тыс. насельніцтва) скараціўся з 6,4 у студзені – жніўні 2018 г. да 5,6 у студзені – жніўні 2019 г.

Адзначана зніжэнне аварыйнасці на дарогах.

У 2018 годзе ў параўнанні з 2017 годам колькасць дарожна-транспартных здарэнняў на тэрыторыі вобласці скарацілася на 5,1% (з 798 да 757). Колькасць загінулых у выніку ДТЗ зменшылася на 8, 9% (з 180 да 164 чалавек).

Колькасць учыненых злачынстваў зменшылася на 3,7% (з 16 480 да 15 896). Колькасць загінулых грамадзян у выніку ўчыненых злачынстваў паменшылася на 3,4% (з 205 да 198 чалавек), у тым ліку ў выніку забойстваў – на 17,9% (з 56 да 46 чалавек).

Колькасць загінулых у выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці засталася на ўзроўні 2017 года (27 чалавек). У 2018 годзе ў Мінскай вобласці не быў адзначаны рост колькасці загінуўшых на вытворчасці.

Адзначана значнае зніжэнне выпадкаў гібелі дзяцей ад знешніх прычын (з 30 да 19 чалавек). Колькасць памерлых ад знешніх прычын у Мінскай вобласці зменшылася на 4% (з 1406 да 1350 чалавек). Узровень гібелі людзей ад знешніх прычын на 100 тыс. насельніцтва скараціўся на 3,6% (з 99 чалавек у 2017 годзе да 95 чалавек у 2018 годзе). У 2018 годзе дапушчаны рост колькасці памерлых па двух асноўных знешніх прычынах смерці: ад выпадковага атручвання алкаголем - на 3,7% (з 246 да 255 чалавек), няшчасных выпадкаў, выкліканых уздзеяннем дыму, агню і полымя – на 32,3% (з 93 да 123 чалавек).

Яшчэ адным дакладчыкам выступіў пракурор Мінскай вобласці Алег Лаўрухін. Нягледзячы на агульную станоўчую дынаміку па змяншэнню гібелі людзей ад знешніх прычын, у гэтым годзе зафіксаваны рост па асобных напрамках. Напрыклад, вытворчы траўматызм, дзе колькасць загінуўшых павялічылася на 40% (у 2019 годзе загінула 33 чалавекі). Органы пракуратуры за 9 месяцаў правялі 64 праверкі, па выніках якіх ўнеслі 157 актаў пракурорскага нагляду, 327 службовых асоб прыцягнуты да адказнасці.

У выніку працяглых дыскусій, з разборам канкрэтных прыкладаў на месцах, удзельнікі пасяджэння распрацавалі і  адобрылі шэраг дадатковых мер, якія адносяцца ў першую чаргу да дзейнасці кіруючых работнікаў. Гэта дазволіць больш эфектыўна рэалізоўваць мерапрыемствы Дырэктывы Прэзідэнта №1.

Чытаць 25 разоў

1