У раёнах Мінскай вобласці выкарыстоўваюць альтэрнатыўныя крыніцы энергіі

Ясныя дні ў кастрычніку дазваляюць сонечным электрастанцыям працаваць на поўную магутнасць. Так, у Вілейскім раёне фотамодулі актыўна паглынаюць святло і даюць дадатковыя кілаваты электрычнасці.

Усяго на станцыі ў Вілейскім раёне знаходзіцца 12 энергаблокаў. Кожны з іх уключае ў сябе амаль 3 тыс. сонечных панэляў, якія працуюць кожны дзень 24 на 7. Вынік - амаль 600 кВт*г электраэнергіі.

Дарэчы, у летні перыяд сонечная станцыя забяспечвае электрычнасцю на 100% дзіцячы рэабілітацыйны цэнтр. Сонечныя ўстаноўкі ёсць і на тэрыторыі самога цэнтра - у фармаце міні. Кампактныя модулі для выпрацоўкі цеплавой энергіі ўстаноўлены на даху тэхнічных памяшканняў.

Яшчэ адна крыніца энергіі - вецер. Яго выкарыстоўваюць на раўніннай мясцовасці ў Мядзельскім раёне. Там працуе ветрапарк. Адзін генератар з лопасцямі, у залежнасці ад тэхнічных характарыстык, здольны выпрацаваць ад 250 да 1000 кВт*г.

Чытаць 24 разоў

1