Еўракантэйнеры для паасобнага збору смецця ўсталююць у Вілейскім раёне

Вілейскае ЖКГ закупіла каля 100 новых еўракантэйнераў для раздзельнага збору смецця: «Папера», «Шкло», «Пластык».

Нагадаем, у Вілейскім раёне працягваецца рэалізацыя маштабнага праекта «Патрэба ў эфектыўным кіраванні жыллёва-камунальнай гаспадаркай». Гэты праект стартаваў у сакавіку 2016 года пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза. За 3,5 гады на гарадскіх і сельскіх вуліцах ужо ўсталявалі 200 еўракантэйнераў для паасобнага збору. Яшчэ каля 100 плануюць усталяваць у бліжэйшы час.

Дарэчы, завершыцца праект адкрыццём пляцоўкі для прыёму і вывазу на перапрацоўку другасных матэрыяльных рэсурсаў. Адкрыццё запланавана на лістапад гэтага года.

Чытаць 22 разоў

1