У Пухавіцкім раёне пабудуюць новы смеццевы палігон

Недалёка ад пасёлка Дружны да 2022 г. плануюць пабудаваць новы смеццевы палігон. Пры гэтым ён разлічаны на абслугоўванне як Пухавіцкага, так і Чэрвеньскага раёнаў.

У аддзеле ЖКГ Пухавіцкага райвыканкама расказалі, што ініцыятыва носіць назву «Праект па цвёрдым адходам у Пухавічах». І новую пляцоўку пабудуюць па сучасным экалагічным стандартам, якія таксама адказваюць патрабаванням ЕС.

Дарэчы, сродкі на рэалізацыю праекта прадаставіць Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця - 5 млн еўра. Вызначана і сафінансаванне ў памеры 2 млн еўра ў рамках ініцыятывы «Усходнееўрапейскае партнёрства па пытаннях энергаэфектыўнасці і экалогіі».

Нагадаем, што ў 2018 годзе Прэзідэнт Беларусі падпісаў адпаведны ўказ аб будаўніцтве палігона.

Чытаць 27 разоў

1