У Салігорску адбудзецца ўшанаванне пераможцаў конкурсу «Майстар Мінскай вобласці-2019»

31 кастрычніка ў г. Салігорску адбудзецца ўшанаванне пераможцаў конкурсу прафесійнага майстэрства «Майстар Мінскай вобласці-2019».

Да гэтай падзеі на працягу ўсяго года паміж сабой спаборнічалі прадстаўнікі розных арганізацый і розных прафесій, галін. Пры гэтым абласныя галіновыя арганізацыі самастойна выбіралі самыя масавыя і папулярныя прафесіі, па якіх і праводзілі конкурсы майстэрства.

Так, прайшлі спаборніцтвы ў працоўных калектывах, адбыліся абласныя спаборніцтвы. Толькі на гэтых этапах конкурсу прынялі ўдзел больш за 500 прадстаўнікоў розных прафесій.

Дарэчы, сёлета высокага звання «Майстар Мінскай вобласці-2019» удастоены 27 чалавек: медыцынская сястра, швачка, электраманцёр, ветэрынар, настаўнік, кухар і інш.

Даведка

Упершыню конкурс прафесійнага майстэрства «Майстар Мінскай вобласці-2019» прайшоў у далёкім 2013 годзе. Усяго за 7 гадоў правядзення мерапрыемства ганаровага звання ўдастоіліся 131 прадстаўнік розных прафесій. У конкурсе ўдзельнічаюць як вопытныя работнікі, так і моладзь.

Мэта конкурсу - павышэнне прэстыжу і кваліфікацыі працы работнікаў масавых прафесій, аднаўленне кадравага патэнцыялу прадпрыемстваў рэгіёну, прапаганда перадавога вопыту і прыцягненне моладзі ў рэальны сектар эканомікі. Дарэчы, арганізатарам конкурсу выступае Мінскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў.

Чытаць 23 разоў

1