Мінская вобласць захоўвае лідэрства па намалоце зернебабовых культур

На сённяшні дзень, паводле аператыўных дадзеных Мінсельгасхарча, збожжавыя і зернебабовыя культуры ў Беларусі (разам з кукурузай) прыбраны больш чым з 2,260 млн. га - 98,5% уборачнай плошчы.

Г. зн. аграрыі ўжо намалацілі каля 7,734 млн. т. збожжа. Пры гэтым сярэдняя ўраджайнасць склала 34,2 ц/га.

Дарэчы, у лідарах па намалоце Мінская вобласць - больш за 2 млн. т. збожжа. За ёй ідуць Гродзенская - намалочана звыш 1,447 млн. т. збожжа, Брэсцкая - 1,419 млн. т., Віцебская - больш за 1 млн. т., Гомельская - 949 тыс. т., Магілёўская вобласць - больш за 895 тыс. т.

Чытаць 22 разоў

1