У Мінскай вобласці прайшла спартакіяда работнікаў галіны фізічнай культуры, спорту і турызму

Спартакіяда работнікаў галіны фізічнай культуры, спорту і турызму Мінскай вобласці праходзіла на базе ДУ «Мінская абласная спартыўна-аздараўленчая база «Галактыка».

На працягу 3 дзён, з 25 па 27 кастрычніка, 31 каманда спаборнічала ў розных спартыўных відах за права стаць наймацнейшай. Дарэчы, праграма спаборніцтваў складалася з 11 відаў: дартс, скачкі праз скакалку, настольны тэніс, набіванне футбольнага мяча, ваджэнне веласіпеда, валейбол, турыстычная паласа, перацягванне каната, штурханні бервяна, кідкі ў баскетбольнае кальцо, мястэчкі.

Пераможцамі спартакіяды сталі ўдзельнікі Валожынскага раёна, другое месца ў Мінскага раёна, а тройку прызёраў замкнула каманда Мядзельскага раёна.

Чытаць 23 разоў

1