Новую інклюзіўную пляцоўку і дзве арт-майстэрні адкрылі ў Вілейцы

Учора ў Вілейцы школьнікі з асаблівасцямі развіцця атрымалі новае гульнявое абсталяванне.

Адаптыўная гульнявая зона з асаблівым абсталяваннем для дзяцей-калясачнікаў з'явілася ў раённым рэабілітацыйным цэнтры, а таксама дзве новыя арт-майстэрні ў пачатковай школе і школе-інтэрнаце.

Так, першы падарунак атрымалі навучэнцы Вілейскага карэкцыйнага цэнтра. Пры гэтым усе пажаданні педагогаў па напаўненні гульнявой пляцоўкі абсталяваннем былі выкананы.

Наступны пункт, дзе разгарнуўся дабрачынны праект "Крылы шчасця" - пачатковая школа №6, дзе выхаванцы змогуць займацца рознымі відамі выяўленчага і прыкладнога мастацтва.

Трэці аб'ект, дзе з'явілася новае абсталяванне, але ўжо для сталярнай справы - школа-інтэрнат, там вучацца дзеці з парушэннямі маўлення.

Дарэчы, гэты праект быў здзейснены дзякуючы намаганням прыватнай кампаніі - рэзідэнта ПВТ.

Чытаць 22 разоў

1