Аграрыі вобласці завяршаюць уборку кукурузы на збожжа

На фінішы ўборка кукурузы на збожжа. Яе ўраджай па ўсёй вобласці ўжо склаў больш за 340 тыс. тон.

Дарэчы, гэтая культура мае важнае значэнне для аграпрамысловага комплексу.

Напрыклад, кожны дзень дзясяткі самазвалаў з кукурузным збожжам аператыўна дастаўляюць намалот на зернесушыльныя комплексы 1-й Мінскай птушкафабрыкі. Усяго іх тут 8. Тут збожжа даводзяць да патрэбнай кандыцыі, сушаць, а гэта вельмі энергазатратны і працяглы працэс. Пры гэтым больш за 60% рацыёну для курэй фабрыка вырабляе сама, дзе ў кукурузы прыярытэт. Дарэчы, штодня на 1-й Мінскай птушкафабрыцы выпускаюць каля 2 млн. яек.

Чытаць 13 разоў

1