У Уздзе набірае абароты праект па здароваму і актыўнаму ладу жыцця пажылых людзей

Уздзенская раённая арганізацыя БТЧК у цяперашні час актыўна займаецца рэалізацыяй праекта, здольнага прыцягнуць увагу грамадскасці, у тым ліку і людзей сталага ўзросту, да валанцёрскага руху.

Праект «Кансалідацыя вопыту і развіцця праграмы БТЧК па здароваму і актыўнаму старэнню і аказанні медыка-сацыяльнай дапамогі на даму» ажыццяўляецца сумесна з аддзяленнем дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН.

Дарэчы, на сустрэчах пажылыя валанцёры праводзяць час з карысцю. Яны пастаянна знаходзяцца ў руху, да іх паслуг фізкультурныя заняткі, праца ў аб'яднаннях па інтарэсам.

Ініцыятыўная група «Тэрыторыя здароўя» арганізуе міні-канцэрты добрага настрою, сустракаецца з падапечнымі дома, размаўляе з імі па «тэлефоне даверу».

Таксама пажылыя валанцёры актыўна ўдзельнічаюць у навучальных трэнінгах па доглядзе дома з элементамі кінэстэтыкса і навыкам аказання першай дапамогі. Удзельнічаюць у мерапрыемствах па абмене вопытам з іншымі ініцыятыўнымі групамі пажылых валанцёраў Мінскай вобласці, што дазваляе на прыкладзе працы іншых рэальна ацаніць свае магчымасці, вызначыць прыярытэтныя кірункі працы.

Валанцёры ініцыятыўнай групы «Тэрыторыя здароўя» на ўласным прыкладзе дэманструюць актыўнасць, займаючыся скандынаўскай хадзьбой і спортам, і прытрымліваюцца ЗЛЖ.

Чытаць 16 разоў

1