Пераможцаў конкурсу прафесійнага майстэрства ўзнагародзілі ў Салігорску

Учора ў Салігорску прайшло ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу прафесійнага майстэрства "Майстар Мінскай вобласці - 2019".

Так, на сцэну Палаца культуры падняліся лепшыя настаўнікі, медыкі і шахцёры. Усяго 27 чалавек былі адзначаны ганаровым званнем "Майстар Мінскай вобласці-2019".

Нагадаем, за 7 гадоў правядзення мерапрыемства ганаровага звання ўдастоіліся 131 прадстаўнік розных прафесій. І сярод вопытных спецыялістаў таксама ёсць моладзь.

Мэтай конкурсу з'яўляецца павышэнне прэстыжу і кваліфікацыі працы работнікаў масавых прафесій, аднаўленне кадравага патэнцыялу прадпрыемстваў рэгіёну, прапаганда перадавога вопыту і прыцягненне моладзі ў рэальны сектар эканомікі. Арганізатар конкурсу - Мінскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў.

Чытаць 17 разоў

1