Гаспадаркі Мінскай вобласці поўнасцю забяспечаны кармамі для жывёлагадоўлі

Сельскагаспадарчыя арганізацыі Цэнтральнага рэгіёну ў сярэднім ужо нарыхтавалі 2900 кг. кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы на зімовы перыяд.

Першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар таксама паведаміў аб тым, што на сёння сельгасарганізацыі вобласці цалкам забяспечаны грубымі кармамі і зернофуражом для жывёлагадоўлі. Ужо нарыхтавалі 373 тыс. т. кукурузы на збожжа, 3 млн. 45 тыс. т. сенажу, 195 тыс. т. сена, 4 млн. т. кукурузы на сілас.

Акрамя гэтага, у вобласці намалацілі 2 млн. 56 тыс. т. збожжавых і зернебабовых культур - гэта з улікам кукурузы на збожжа, лёну - 29,1 тыс. т.

Засталося прыбраць моркву, цукровыя буракі, сталовы бурак і кукурузу. Усе асенне-палявыя работы плануюць цалкам завяршыць 7 лістапада.

Чытаць 19 разоў

1