У Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» пабудуюць завод па выпуску рухавікоў класа Еўра-6

У парку «Вялікі камень» плануецца пабудаваць завод, на якім па поўным тэхналагічным цыкле будуць вырабляцца рухавікі стандарту Еўра-6 для легкавікоў. Іх будуць пастаўляць як на завод «БелДжы», так і на еўрапейскі рынак.

Па словах першага намесніка міністра прамысловасці, в.а. генеральнага дырэктара «БелДжы» Генадзя Свідзерскага ўжо зараз распрацоўваецца бізнес-план, ідуць перамовы. Цікавасць праяўлена з боку такіх кампаній як «Джылі», «Сінамач» і адным з удзельнікаў індустрыяльнага парку.

Чытаць 18 разоў

1