Нарадзіўся 11 кастрычніка 1983 г. у в. Ізабелін Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.
У 2006 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт па спецыяльнасці "Заатэхнія", у 2013 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "Кіраванне аграпрамысловым комплексам".
Працоўную дзейнасць пачаў у 2006 году галоўным заатэхнікам камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "На Варын" Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці, з 2007 па 2009 год працаваў галоўным заатэхнікам ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Лельчыцкага райвыканкама. У 2009 годзе перайшоў ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Любанскага райвыканкама Мінскай вобласці на пасаду начальніка аддзела арганізацыі вытворчасці, затым - першага намесніка начальніка ўпраўлення. З 2011 года чатыры гады працаваў першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Лагойскага райвыканкама, два гады - старшынёй Уздзенскага райвыканкама. Са снежня 2017 па сакавік 2020 году працаваў старшынёй камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама.
З 18 сакавіка 2020 г. - першы намеснік старшыні Мiнскага аблвыканкама.
Нарадзіўся ў 1960 годзе ў в. Петралевичи Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.
У 1982 годзе скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці "Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва", у 2007 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай".
Працоўную дзейнасць пачаў ў 1982 годзе майстрам Будаўнічага ўпраўлення № 54 будтрэста № 17 "Лаўсанбуд" г.Магілёва. З 1984 па 2001 год працаваў на кіруючых пасадах у арганізацыях будаўнічага комплексу, затым на працягу двух гадоў - начальнікам тэхнічнага аддзела - дзяржаўным будаўнічым інспектарам спецыялізаванай інспекцыі дэпартамента Дзяржбуднагляду. З 2003 па 2014 год у кіраванні будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь прайшоў шлях ад галоўнага спецыяліста да начальніка ўпраўлення. У 2014 годзе быў прызначаны першым намеснікам Міністра архітэктуры і будаўніцтва. З лютага 2019 па сакавік 2020 году працаваў старшынёй камітэта па архітэктуры і будаўніцтву аблвыканкама.
З 18 сакавіка 2020 г. - першы намеснік старшыні Мiнскага аблвыканкама.
Нарадзіўся 24 ліпеня 1966 годзе ў в. Мякішы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.
Адукацыя вышэйшая – скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «Агранамія»; Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці “Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне”.
Працаваў старшым аграномам калгаса «Беларусь» Гродзенскага раёна; галоўным аграномам калгаса «Кароткіна» Шумілінскага раёна; дырэктарам саўгаса «Ульскі» Шумілінскага раёна; старшынёй калгаса імя Суворава Валожынскага раёна; першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшынёй Валожынскага райвыканкама; кіраўніком спраў Мінскага аблвыканкама.
Узнагароджаны медалём «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецкая-фашысцкіх захопнікаў».
Жанаты, мае сына і дачку.
З верасня 2018 года - намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама.
Нарадзіўся ў 1979 у г. Пінск Брэсцкай вобласці. У 2003 г. скончыў УА «Брэсцкі дзяржаўны універсітэт ім. А.С.Пушкіна» па спецыяльнасці эканамічная кібернетыка, у 2009 г. скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь - дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай.
Працоўную дзейнасць пачаў 1998 г. рабочым будаўнічай брыгады Пінскага зверагаспадаркі, дэр. Малатковічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
2003 г. - інжынер-праграміст Брэсцкага рэгіянальнага аддзела інфармацыйна-тэхнічнага цэнтра адкрытага акцыянернага таварыства «Палессетэхінфарматыка», г. Пінск Брэсцкай вобласці.
2003-2005 - спецыяліст першай катэгорыі аддзела рэфармавання дзяржаўнай уласнасці, спецыяліст першай катэгорыі аддзела правядзення аўкцыёнаў і конкурсаў Брэсцк ага абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці, г. Брэст.
2005-2007 - вядучы спецыяліст аддзела ўладальніцкага нагляду, галоўны спецыяліст аддзела кантролю за выкарыстаннем дзяржаўнай маёмасці Брэсцкага абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці, г. Брэст.
2007-2008 - намеснік начальніка аддзела кантролю за выкарыстаннем дзяржаўнай маёмасці Брэсцкага абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці, г. Брэст.
2008-2010 - начальнік аддзела ўліку, аналізу выкарыстання маёмасці і арэндных адносін Брэсцкага абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці, г. Брэст.
2010-2013 - першы намеснік дырэктара Брэсцкага абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці, г. Брэст.
2013-2016 - намеснік дырэктара Мінскага гарадскога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці, г. Менск.
2016-2018 - старшыня камітэта эканомікі Мінскага гарвыканкама, г. Менск.
З чэрвеня 2018 года - намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама.